У Мелітопалі прагрымеў выбух. Паранены паліцэйскі
У цэнтры Мелітопаля, на вуліцы Крупскай спрацавала самаробнае выбуховае прыстасаванне, заявілі акупацыйныя ўлады горада. Паводле іх, падчас выбуху пацярпеў паліцэйскі.
Іншых «пацярпелых і разбурэнняў няма». На месцы здарэння працуюць сапёры, шукаючы іншую выбухоўку.
Два тыдні таму ў Мелітопалі быў узарваны ў сваім аўтамабілі мясцовы бізнесмен Іван Ткач. Ён арганізоўваў перавозку наймітаў «Вагнера» і УС РФ да лініі фронту ў Запарожскай вобласці.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ