Лукашэнку спыталі пра палітычную кампанію, якая будзе праходзіць у наступным годзе ў краіне, і пра тое, у якім стане да гэтага падыходзіць грамадства.

«У лютым 2024 года парламенцкія выбары, усіх Саветаў выбары — адзіны дзень галасавання, і праз некаторы час мы пераходзім да выбараў дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу. Як звычайна, праз некаторы час пераходзім у прэзідэнцкую кампанію. Мы рыхтуемся з пункту гледжання гарантавання бяспекі для людзей. А астатняе — калі ласка, вы вырашайце. Як заўсёды, вырашаць будзе народ. Калі вы вырашыце, што патрэбна вам іншае жыццё, — гасподзь з вамі, паспрабуйце», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка ўпэўнены, што на фоне апошніх падзей беларусы па-іншаму пачалі глядзець на шмат рэчаў.

«Я не хачу, каб было так, як сёння ва Украіне. У мяне дзеці, у многіх з вас дзеці. Хацелася б, каб дзеці жылі нармальна», — сказаў ён.

Лукашэнка кіруе Беларуссю з 1994 года, ён браў удзел у шасці выбарчых кампаніях.

Чытайце таксама:

Лукашэнка лічыць, што «арыйскія стандарты» сёння замянілі на дэмакратычныя каштоўнасці, а ў краінах-суседзях «прачнуўся інстынкт карнікаў»

Клас
3
Панылы сорам
18
Ха-ха
14
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
36