Даклад Дзярждэпартамента ЗША аб парушэнні правоў чалавека ў Беларусі — адзін з найбольш аб’ёмных сярод усіх апублікаваных Дзярждэпартаментам дакументаў падобнага кшталту. Ён уключае сем раздзелаў, у кожным з якіх ёсць па некалькі пунктаў.

Амерыканскі федэральны орган нагадаў, што выбарчыя кампаніі і працэдуры волевыяўлененя грамадзян з 1994 года прызнаюцца «несвабоднымі і несправядлівымі», у тым ліку прэзідэнцкія выбары ў 2020 годзе і канстытуцыйны рэферэндум у 2022-м.

У Беларусі «агенты ўлады» здзяйсняюць забойствы, а ўзбуджэнне крымінальных спраў залежыць ад Следчага камітэта, «які падпарадкоўваецца непасрэдна прэзідэнту», падкрэсліў Дзярждэпартамент.

Усе сілавыя ведамствы, адзначана ў дакладзе, выконваюць «паліцэйскія функцыі», а Лукашэнка «захоўвае над імі поўны кантроль». Сілавікі «агрэсіўна, наўмысна і сістэматычна здзяйсняюць шматлікія парушэнні», каб «здушыць палітычнае іншадумства і правы чалавека».

Дзярждэпартамент апелюе да «дакладных паведамленняў» пра «незаконныя або адвольныя забойствы, катаванні або жорсткае, бесчалавечнае, зняважлівае для годнасці абыходжанне з боку сілавікоў». У дакладзе гаворыцца пра небяспечныя для жыцця ўмовы ўтрымання ў турмах, адвольныя арышты і затрыманні, «сурʼёзныя праблемы» з незалежнасцю судовай улады, саўдзел рэжыму Лукашэнкі ў вайне Расіі супраць Украіны ды іншае.

У дакуменце падрабязна выкладзеная інфармацыя пра закрыццё недзяржаўных арганізацый, ціск і пераслед журналістаў, цэнзуру, спробы афіцыйных уладаў «караць членаў семʼяў за меркаваныя правапарушэнні з боку іх сваякоў».

«Улады прымянялі гвалт або пагрозы гвалтам у дачыненні да асобаў у іншых краінах, у тым ліку для прымушэння іх да вяртання ў краіну — у мэтах палітычнага матываванага пакарання», — гаворыцца ў дакладзе.

Дзярждэпартамэнт перакананы, што прадстаўнікі ўладаў на ўсіх узроўнях «дзейнічалі беспакарана» паводле ўказання Лукашэнкі. Пры гэтым, «як правіла, не рабілася ніякіх крокаў для судовага пераследу або пакарання службовых асоб ва ўрадзе або сілавых структурах, якія парушылі правы чалавека».

Чытайце таксама:

«Важна, каб працэс быў запушчаны». Вячорка — пра выдачу ордара на арышт Лукашэнкі

ААН прызнала, што ў Беларусі пасля выбараў былі ў тым ліку злачынствы супраць чалавечнасці

Клас
11
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1