Хаваецца гэтая нетрывіяльная трохпакаёўка ў звычайнай панэльцы, 1973 года. Ад колькасці дэталяў, выяўленых усярэдзіне, пачынае кружыцца галава: тут вам і дываны з вінтажнай мэбляй, і музычныя інструменты, і карціны… Увогуле, разглядваць можна бясконца доўга.

Плошча кватэры — 68,7 «квадрата». Уключае ў сябе сталовую, гасціную, спальню, санвузел і кухню. У жылых пакоях захаваўся стары паркет, сцены абклееныя шпалерамі (на кухні і ў пярэднім пакоі яны абабітыя вагонкай), дзверы вырабленыя з масіву алешыны. Ну і, вядома, нацяжныя столі. Дзе яшчэ вы бачылі такую ​​раскошу? Можа, і не сам Леанарда да Вінчы распісваў, але і мы не ў Італіі.

Каб глядзець на кватэру астатняе жыццё, можна яе проста купіць. Кошт пытання — 96000 даляраў па курсе.

Чытайце таксама:

На Ціміразева ў Мінску прадаецца «раскошная і вытанчаная» двухузроўневая кватэра з дызайнерскім рамонтам. Цана ўражвае

Колькі каштуюць кватэры ў доме з відам на Купалаўскі тэатр. Тут жылі Караткевіч, Мележ, Шамякін і іншыя знакамітасці 

Беларусы актыўна купляюць жыллё на Кіпры

Клас
3
Панылы сорам
9
Ха-ха
19
Ого
6
Сумна
0
Абуральна
0