Дзмітрый Свіргуноў. Фота: creamsodamusic / Instagram

Дзмітрый Свіргуноў. Фота: creamsodamusic / Instagram

«Сёння ноччу ў нас адбылася трагедыя. Наш Дзіма Нова ў кампаніі сяброў гуляў па Волзе і праваліўся пад лёд. Дзіму, яго брата Рому і сябра Гошу Кісялёва дагэтуль шукае МНС. Арыстарха, нашага сябра, які таксама праваліўся пад лёд, удалося дастаць, але не ўдалося выратаваць», — гаворыцца ў запісе гурта ў Instagram.

У адміністрацыі Някрасаўскага раёна Яраслаўскай вобласці паведамілі, што кампанія з 10 чалавек, якая адпачывала ў вёсцы Дзіева-Гарадзішчы, вырашыла схадзіць у суседнюю вёску па лёдзе Волгі. На зваротным шляху лёд не вытрымаў і пяцёра чалавек апынуліся ў вадзе.

Месца здарэння. Фота: пракуратура РФ

Месца здарэння. Фота: пракуратура РФ

Дваім з іх удалося выбрацца, аднак па дарозе ў бальніцу адзін з выратаваных, 27-гадовы музыкант Арыстарх Ухтомскі, памёр у машыне хуткай дапамогі.

Яраслаўскі электронны гурт Cream Soda вядомы трэкамі «Плачу на тэхна» і «Ніякіх больш вечарынак».

Абноўлена. Пазней экстраныя службы Яраслаўскай вобласці пацвердзілі, што Дзмітрый Свіргуноў загінуў.

Клас
1
Панылы сорам
12
Ха-ха
2
Ого
6
Сумна
26
Абуральна
2