«Падчас правядзення спецыяльных мерапрыемстваў па спыненні дзейнасці асоб, якія праніклі на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь з мэтай здзяйснення тэрарыстычнай акцыі, 19 сакавіка 2023 года ў Гродне на вул. Курчатава ліквідаваны замежны грамадзянін Л. Гэтая асоба з выкарыстаннем аўтаматычнай зброі і шляхам падрыву баявых гранат аказала ўзброены супраціў байцам спецпадраздзялення КДБ, група «А», — прыводзіць БелТА словы КДБ.

Паводле гэтага факту следчым упраўленнем КДБ распачата крымінальная справа.

Раней тэлеграм-каналы паведамлялі пра гукі стральбы.

«У Гродне на вуліцы Курчатава і Урублеўскага нейкі час таму былі выбухі ці стрэлы. Цяпер ля падʼезда дома міліцыянеры, якія загрузілі ў машыну чалавека», — так апісаў сітуацыю падпісчык «МКБ», які даслаў відэа некалькі гадзін таму.

Канал @Grodno_grab пазней удакладніў, што па адрасе Курчатава, 5 з «выбухамі і стрэламі» адбываюцца затрыманні. Заўважаныя каля 10 супрацоўнікаў міліцыі і бусік.

Цяпер БелТА паведаміла пра забойства замежнага грамадзяніна супрацоўнікамі КДБ. Паводле агенцтва, той аказаў супраціў. 

Клас
11
Панылы сорам
27
Ха-ха
6
Ого
6
Сумна
5
Абуральна
95