«Максім Пражэнік» «Maxim Praznenik»

Максім Пражэнік. Першае сэлфі ў Польшчы. Фота: асабісты архіў

Максіма Пражэніка 22 лістапада 2021 года суд Заводскага раёна Мінска пакараў трыма гадамі «хіміі» за ўдзел у акцыі пратэсту, якая адбылася ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года. Суддзя Алег Каляда палічыў, што дзеянні хлопца груба парушалі грамадскі парадак і да абмежавання волі дадаў яшчэ буйны штраф.

Максіма Пражэніка праваабаронцы прызналі палітзняволеным. Яго схапілі ў верасні 2021 года і ўтрымлівалі на Валадарцы да абвяшчэння выраку. Па вызваленні з-пад варты ён уцёк ва Украіну. Пашпарт застаўся ў судзе, а на руках была толькі яго завераная копія. Калі пачалася вайна, то копіі хапіла, каб заключыць кантракт з Узброенымі сіламі Украіны.

«На фронце я прабыў з 1 сакавіка па 19 кастрычніка. Звольніўся з асабістых прычын, якія называць не хацеў бы», — кажа Максім.

Па звальненні з арміі хлопцу дазволілі знаходзіцца ва Украіне пяць месяцаў, а потым ён абавязаны быў з'ехаць. Варыянт вяртацца на радзіму для яго быў непрымальны.

На ўкраінска-польскай мяжы Максім прабыў амаль суткі. Па яго словах, польскія памежнікі не хацелі яго пускаць з копіяй пашпарта і даведкай аб удзеле ў ваенных дзеяннях, але ўсё ж праблеме далі рады. 

Цяпер Максім у Польшчы і мусіць вырашыць, што яму рабіць далей.

Чытайце таксама:

«Ідуць на вайну ў патрыятычным запале, а войска — гэта дысцыпліна і руціна». Пра выгаранне каліноўцаў і не толькі 
Што вядома пра новую беларускую вайсковую часць ва Украіне 
На Бі-бі-сі выйшаў аўдыяпадкаст пра полк Каліноўскага
Клас
30
Панылы сорам
5
Ха-ха
4
Ого
4
Сумна
9
Абуральна
4