Паліна Шарэнда-Панасюк

Паліна Шарэнда-Панасюк

Паводле Андрэя Шарэнды, Паліна тройчы з канца снежня мінулага года трапляла ў ШІЗА: з 29 снежня 2022 года па 8 студзеня 2023, з 13 студзеня па 23 студзеня і 30 содняў запар — з 28 студзеня па 27 лютага. Праз два тыдні пасля апошняга пакарання жанчыну зноў кінулі ў карцар.

Пра тры адседкі ў ШІЗА Паліна напісала ў лісце, які Андрэй атрымаў у мінулую суботу, 11 сакавіка.

«Пра свой стан Паліна коратка адпісалася: «Трымаюся. Чакаю вясну!», — распавёў Андрэй. — Колькі гэтым разам з яе будуць здзекавацца фашысты, невядома. Але зразумела, што там Паліна сустрэне свой дзень народзінаў. Гэта ўжо трэці дзень народзінаў, які яна сустракае за кратамі».

Паліна Шарэнда-Панасюк — грамадская актывістка з Брэста. Яна была затрыманая 3 студзеня 2021 года, асуджаная на тры гады пазбаўлення волі.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
6
Абуральна
13