Па інфармацыі праваабаронцаў, праз гадзіну Уладзіміра прывезлі ў рэанімацыю з сардэчным прыступам і слядамі збіцця. Цяпер мужчына знаходзіцца ў бальніцы пад канвоем.

Затрыманы мае 3 групу інваліднасці, раней перанёс 4 інфаркты і 3 аперацыі шунтавання. Нягледзячы на ўсё гэта, яго плануюць судзіць, але па якім артыкуле, пакуль невядома.

Нягледзячы на сведкаў затрымання, версія інцыдэнту ў сілавікоў іншая: нібыта Уладзімір у нецвярозым стане распачаў бойку на вакзале, за што і быў затрыманы.

Клас
2
Панылы сорам
5
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
6
Абуральна
146