«Я атрымаў апошнюю інфармацыю па шаленстве палякаў на мяжы: там падняліся ўсе — і на ўсходзе, і на захадзе. Нават Нямеччына катэгарычна не прымае дзеянні палякаў на мяжы з Беларуссю. Яны застопарылі ўсё. І самае цікавае, што менш за ўсё ад гэтага пакутуем мы. А больш за ўсё пакутуюць на Усходзе: Кітай, асабліва Казахстан, нават туркі, Арабскія Эміраты. Усе паўсталі супраць гэтага. І заходняя частка Еўропы. Праз Беларусь ідзе транзіт, больш няма куды: Украіна ваюе, ехаць праз Афрыку далёка, праз Паўночную Еўропу — яшчэ далей. Нікуды не дзенешся. Вялізныя страты, асабліва немцы, нясуць», — сказаў ён.

Лукашэнка лічыць, што «як бы амерыканцы ні спрабавалі знішчыць Еўропу, у тым ліку гэтым брыдкім метадам, усё роўна Еўропе прыйдзецца, асабліва палякам, тут адступіць».

Як развіваліся падзеі

  • 8 лютага журналісту і актывісту польскай нацыянальнай меншасці Андрэю Пачобуту прысудзілі 8 гадоў узмоцненага рэжыму.

  • З 10 лютага польскі бок «у сувязі з важнымі інтарэсамі дзяржаўнай бяспекі» закрыў памежны пераход з Беларуссю ў Баброўніках.

  • 17 лютага Беларусь абвясціла, што рух грузавых аўтамабіляў і цягачоў, зарэгістраваных у Польшчы, будзе зараз ажыццяўляцца толькі праз беларуска-польскі ўчастак дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь.

  • 20 лютага Польшча абмежавала рух на памежным пераходзе «Кукурыкі — Казловічы», пакуль «не здымуць абмежаванні з польскіх перавозчыкаў».

  • У сакавіку памежны пераход «Баброўнікі» Польшча перагарадзіла бетоннымі блокамі. 
Клас
16
Панылы сорам
29
Ха-ха
168
Ого
4
Сумна
2
Абуральна
10