Фота: АР

Фота: АР

Аўтар петыцыі, якая набрала больш за 25 тысяч подпісаў, указвае, што «гістарычнай назвай Расіі зʼяўляецца Масковія».

«Гэта назва ўжывалася ў еўрапейскіх і ў некаторых азіяцкіх мовах. На многіх гістарычных картах XVI—XIX стст., якія вырабляліся ў Еўропе да і пасля перайменавання Маскоўскага царства ва Усерасійскую імперыю, таксама фігуруе гэта назва», — гаворыцца ў петыцыі.

Аўтар звароту адзначае, што «Расія існуе толькі 301 год» — з 22 кастрычніка 1721 года, калі маскоўскі цар Пётр I абвясціў Маскоўскае царства «Расійскай імперыяй».

У сваім адказе Уладзімір Зяленскі ўказаў, што «закранутае ў петыцыі пытанне патрабуе ўважлівай прапрацоўкі як у плоскасці гісторыка-культурнага кантэксту, так і ўлічваючы магчымыя міжнародна-прававыя наступствы».

Зяленскі таксама паведаміў, што звярнуўся да прэмʼер-міністра Дзяніса Шмыгаля з просьбай разам з навуковымі ўстановамі комплексна прапрацаваць гэтае пытанне.

З такой прапановай раней выступаў амбасадар Украіны ў ААН Сяргей Кісліца, які лічыць, што Украіна можа прыняць закон, па якім будзе называць Расію Масковіяй.

Клас
110
Панылы сорам
9
Ха-ха
15
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2