Паводле чэшскай паліцыі, Аляксею Палешчуку 26 год, знік ён 9 сакавіка. Як лічаць сваякі, ён павінен быў пакінуць сваё месца жыхарства ў мясцовасці Здоняў каля Тэпліц-на-Мэтуі, што непадалёк ад польскай мяжы. Але ад таго часу пра яго месцазнаходжанне нічога невядома.

«Так як існуе абгрунтаваная занепакоенасць яго здароўем або жыццём, мы просім насельніцтва аб дапамозе», — паведамляе паліцыя, не ўдакладняючы, што маецца на ўвазе.

У Аляксея Палешчука, як і ў ягонага брата Андрэя, два пашпарты — Беларусі і Чэхіі. Андрэй Паляшчук раней выправіўся з місіяй ва Украіну.

Ён вядзе ў твітары папулярны чэшскамоўны канал, прысвечаны злачынствам расійскай арміі ва Украіне і сітуацыі ў Беларусі. На яго падпісана амаль 100 тысяч чалавек. Апрача таго, Андрэй Паляшчук выступае як каментатар у чэшскай прэсе.

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
19
Абуральна
9