«10 і 11 сакавіка наш бар працуе апошнія дні. Прыходзьце выпіць і развітацца. 11 сакавіка ў апошнюю гадзіну працы вы зможаце купіць за сімвалічную плату памятныя сувеніры ў выглядзе піўной бляшанкі або чаркі з нашым стыкерам», — напісана ў інстаграм-акаўнце ўстановы.

Бар «Бедны родзіч» быў адкрыты ў Мінску на Кастрычніцкай, 10Б у канцы верасня 2020 года. Установа задумвалася як рознафарматная, дзе можна было раніцай выпіць кавы, днём перакусіць і пачытаць кнігу, а ўвечары прыйсці на шумную вечарыну.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
9
Абуральна
1