Пенсіянерку асудзілі да «хатняй хіміі» за «нецярплівае зычэнне хуткай смерці» Лукашэнку
Стала вядома, што 16 лютага ў судзе Пінска і Пінскага раёна вынесены прысуд 62-гадовай Наталлі Паўлючэнка. Жанчыну прызналі вінаватай паводле арт. 368 Крымінальнага кодэкса («Абраза Лукашэнкі») і асудзілі да двух гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ («хатняй хіміі»). Справу разглядаў суддзя Андрэй Бычыла, піша «Вясна».
Наталлю Паўлючэнка асудзілі за каментар у сацсетцы «Аднакласнікі» ў адрас Лукашэнкі ў суполцы «Медиа-Полесье» пад навінай пра памерлага ў пінскай лякарні пацыента. Каментар прызналі наўмыснай публічнай абразай Лукашэнкі.
Экспертыза адзначыла, што сэнс паведамлення абвінавачанай — «нецярплівае зычэнне хуткай смерці».
Раней паводле гэтага самага артыкула ў Пінску асудзілі 54-гадовую Жанну Паўловіч.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ