Фота ілюстрацыйнае
Пры ўездзе ў Беларусь жыхары Латвіі могуць падвергнуцца правакацыям з боку беларускіх спецслужбаў, быць ілжыва абвінавачанымі ў парушэнні беларускіх законаў і нават арыштаваныя, сцвярджае латвійскае МЗС.
Так, з моманту ўвядзення бязвізавага рэжыму ў красавіку 2022 года ў Беларусі арыштавалі ўжо 18 грамадзян Латвіі, якіх Беларусь абвінавачвае ў розных парушэннях закону.
У мясцовым МЗС нагадваюць, што з-за адсутнасці законнасці ў Беларусі магчымасці латвійскай дзяржавы па аказанні дапамогі грамадзянам Латвіі, калі з імі нешта здарыцца, вельмі абмежаваныя.
Чытайце таксама:
«Каля 450 тысяч замежнікаў наведала Беларусь па бязвізе». Праўда? Выглядае, што ў разы менш
Палякам дазволяць заязджаць у Беларусь па бязвізе праз любыя пункты пропуску
Лукашэнка падоўжыў на год бязвізавы рэжым для суседзяў з Еўрасаюза





