Па словах арганізатараў маршу, у ім бяруць удзел усе тыя, чыё жыццё значна пагоршыць прыняцце закона аб замежных агентах. Арганізатары падкрэсліваюць, што людзі, якія прайшлі праз гвалт, а таксама жыхары рэгіёнаў, мігранты, этнічныя і рэлігійныя меншасці, маці-адзіночкі, бацькі дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі, людзі ў сталым узросце і іншыя групы насельніцтва атрымліваюць вельмі важную падтрымку пры дапамозе няўрадавых арганізацый.

Калі закон будзе прыняты, то будзе абмежавана і дзейнасць такіх арганізацый, пры гэтым будуць ліквідаваны і незалежныя СМІ, якія маглі б асвятляць гэтую сітуацыю, адзначылі арганізатары акцыі ў сваім маніфесце.

У Тбілісі марш стартаваў на плошчы Рэспублікі, адтуль дэманстранты накіраваліся да парламента. Ля будынка парламента прысутныя іх віталі крыкамі «Грузія!».

Як вынікае з відэа, дэманстранты ішлі са сцягамі Еўрасаюза пад барабанны бой, скандуючы лозунгі «Не расійскаму закону».

Аналагічныя акцыі прайшлі ў іншых гарадах: Горы, Батумі, Кутаісі, Ахалкалакі, Зугдзідзі, Тэлаві.

7 сакавіка дэпутаты парламента Грузіі ўхвалілі ў першым чытанні адзін з двух законапраектаў аб замежных агентах — «Аб празрыстасці замежнага ўплыву». За яго прагаласавалі 76 дэпутатаў, супраць — 13. Гэта выклікала шматтысячныя пратэсты ў сталіцы, людзі прыйшлі да парламента.

Разганяючы акцыю, грузінскія сілавікі ўжылі слезацечны газ і вадамёты. Позна ўвечары супрацьстаянне ля парламента абвастрылася: дэманстранты ўжылі «кактэйлі Молатава», а сілавікі — гумовыя кулі. Паліцыя затрымала 66 чалавек, але частка дэманстрантаў заставалася на месцы акцыі да раніцы, апазіцыя паабяцала працягнуць пратэсты.

Пратэстоўцаў падтрымала прэзідэнтка Грузіі Саламэ Зурабішвілі, якая акурат у той час знаходзілася з візітам у ЗША. Але ў Грузіі прэзідэнт — пасада больш цырыманіяльная, рэальны кіраўнік дзяржавы — прэм'ер-міністр.

Чытайце таксама:

У Грузіі выбухнулі масавыя пратэсты супраць прыняцця закона аб «замежных агентах»

Клас
12
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
3