Фота: АР

Фота: АР

Разведка лічыць, што гэта, магчыма, стала адказам на кадры, дзе заснавальнік ПВК «Вагнер» наведвае сваіх байцоў на перадавой. Яўген Прыгожын знаходзіцца ў канфлікце з Мінабароны, і, верагодна, Шайгу хваравіта ставіцца да параўнанняў з ім.

Адзіным высокапастаўленым камандзірам расійскіх войскаў ва Украіне, паказаным на відэа разам з Шайгу, быў генерал-палкоўнік Рустам Мурадаў. Характэрна, што Мурадаў адказвае за вуглядарскі сектар Данецкай вобласці, дзе за апошнія тры месяцы правалілася некалькі спробаў наступу.

Да нядаўняга часу расійскае камандаванне ўскладала вялікія надзеі на прарыў пад Вуглядарам. Цяпер перад ім стаіць дылема: распачаць яшчэ адну спробу наступу ў гэтым раёне або кінуць усе сілы на жорсткія баі на поўнач ад Бахмута і Крамянной.

Клас
4
Панылы сорам
2
Ха-ха
12
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
2