Фота: komissia-dom.by

Фота: komissia-dom.by

Пасля націскання кнопкі «Звярнуцца ў Камісію» вам прапануюць адкрыць тэлеграм-бот. Па націсканні вы запускаеце бот і выдаеце ID вашага акаўнта, заўважыла «Еўрарадыё».

Зрэшты, па такім прынцыпе працуюць практычна ўсе боты.

Не ясна, ці гэта спланаваная акцыя па зборы ID акаўнтаў беларусаў замежжа, але лепш не стартаваць бот, калі вы не пэўныя ў абароненасці вашага акаўнта. Сам бот проста дазваляе даслаць зварот у «камісію па вяртанні».

Кнопка. Фота: komissia-dom.by

Кнопка. Фота: komissia-dom.by

Адметна таксама, што сайт быў «здадзены» роўна праз месяц пасля рэгістрацыі дамена — відаць, такі быў загад да тэхнічных супрацоўнікаў пракуратуры. А інфармацыю пра адказнага на сайт супрацоўніка пасля нашай публікацыі Генпракуратура вырашыла схаваць.

Удакладненне ад 22:00 06.03. Спачатку ў артыкуле было напісана, што пасля націскання на кнопку бот запускаецца аўтаматычна — апынулася, што гэта было звязана выключна з кліентам журналіста і яго версіяй, але ў нармальных умовах не спрацоўвае. Для запуска бота трэба адмыслова націснуць кнопку «Start».

Пракуратура паклікала беларусаў каяцца. Але праз спешку выдала адказнага за сайт супрацоўніка

Указ пра «камісію па вяртанні» склалі так, каб ён нічога не гарантаваў. Вось што гэта даказвае

Клас
1
Панылы сорам
36
Ха-ха
13
Ого
3
Сумна
3
Абуральна
17