«Я не думаю пра тое, што яны хацелі сказаць мне сваім «прысудам». З ім ці без яго — я і дэмакратычныя сілы рабілі і працягнем рабіць усё магчымае, каб вызваліць нашых палітычных зняволеных і прывесці нашу краіну да дэмакратычных перамен», — заявіла Ціханоўская.
У той жа час яна кажа: «Сёння я думаю пра тых, каму рэжым даў рэальныя, а не завочныя тэрміны. 5, 16, ці 22 гады…»
Урэшце, Ціханоўская папярэдзіла выканаўцаў злачынных загадаў, сярод якіх суддзі і пракуроры:
«Няхай яны лепш падумаюць пра сябе самі: бо Лукашэнка не стане абараняць іх у сапраўдным, незалежным судзе, для якога беларускія юрысты ўжо сабралі дастатковую колькасць сведчанняў. Ён будзе ратаваць толькі сябе і сваё блізкае кола. Дык ці варта падстаўляць саміх сябе дзеля абароны таго, хто і так асуджаны на правал?»
Святлана зрабіла вельмі цяжкі выбар калі вырашыла стаць кандыдатам.
Сення у нас ёсць міхнародна вызнаны прэзідэнт і міжнародна апушчаны дыктатар і ні ў каго няма сумневаў у Беларусі і за мяжой (акрамя Падаляка), што значна пераважаючая большасць беларусаў за дэмакратыю і супраць дыктатуры і супраць рашкі