«Нашай Ніве» стала вядома, што рэпрэсіўныя органы кашмараць страйбалістаў, стралкоў і рэканструктараў — на выхадных адбыліся масавыя затрыманні. Хочам разабрацца, якая логіка гэтай хвалі, да каго прыходзяць і што шукаюць.
Калі можаце нешта расказаць (ананімна) — паведамляйце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ, на [email protected] ці [email protected]. Альбо пішыце асабіста тым журналістам і рэдактарам «Нашай Нівы», якіх вы ведаеце і якім давяраеце (лепш — у сігнал ці тэлеграм).