«Радавалася, што без здарэнняў, нікога з нашай шматлікай каманды не абрабавалі за час знаходжання ў #napoli (нас палохалі, што гэта такі горад, дзе могуць), але мяне і трэнера збіў байкер. Адбылося ўсё за секунды. Матацыкл зносіць майго трэнера Сашу Базульку, ён ляціць у мяне, я падаю плазам і стукаюся галавой. Удар быў такой сілы, што падаю я, мой чамадан у 20 кг, а я ж не Дзюймовачка. Усе жывыя, сінякі на кісцях рук, галава баліць, шышка, між іншым гулька (прычоска) змякчыла ўдар. Паліцыя прыбыла аператыўна, увесь горад у камерах назірання, яны ўсюды».

Ганна, якая не страціла пачуцця гумару нават у такой сітуацыі, дадала, што паліцыя прымушала ехаць ехаць у бальніцу. «Але мы хочам на радзіму ️ — яна нас вылечыць!»— напісала яна.

Віноўнік ДТЗ з месца здарэння проста з’ехаў.

Клас
6
Панылы сорам
8
Ха-ха
17
Ого
5
Сумна
3
Абуральна
12