Дзякуючы даследаванням высветлілася, што колькасць высакароднага аленя сёлета павялічылася амаль на траціну ў параўнанні з мінулым годам. Колькасць рысі застаецца па— ранейшаму стабільнай — у запаведніку жывуць каля 20 асобін.
У параўнанні з мінулым годам істотна вырасла колькасць як драпежнікаў (лісіц, куніц), так і іх ахвяр (зайца-русака, зайца-беляка, вавёркі).
У той жа час колькасць казуль зменшылася. Гэта можа быць звязана з павелічэннем на тэрыторыі запаведніка колькасці ваўкоў — сёлета іх налічылі 35 асобін.
Падчас правядзення ўлікаў у Домжарыцкім, Зарэчным і Цярэшкінскім лясніцтвах знайшлі сляды чатырох мядзведзяў. Прычынай іх ранняга абуджэння, відаць, стала адліга ў лютым.






бо
усюды
людзі