Украінскія дыверсанты ў Расіі? У Бранскай вобласці адбываецца нешта незразумелае: улады кажуць пра ДРГ з Украіны. Адказнасць узяў «Рускі добраахвотніцкі корпус» і нават апублікаваў відэа.
БТ паказала той самы самалёт А-50 з Мачулішчаў. А «Байпол» пахваліўся відэа партызан: дроны спакойна залятаюць на вайсковы аэрадром.
У Мінску, Брэсце і нават Оршы працягваюць затрымліваць падлеткаў: зноў так званая «ПВК Родан». 12 мільёнаў даляраў штрафу: чаму беларускія ўлады кашмараць «Лідскае піва»?
Аляксандра Герасіменя разводзіцца. Праверкі беларусаў на выездзе з краіны: памежнікі цікавяцца, за каго галасаваў у 2020 годзе.