Падчас спробы правядзення сходкі «ПВК Родан» у Магілёве затрымалі мясцовага журналіста
Падчас спробы правядзення сходкі руху «ПВК Родан» і «Антыродан» у Магілёве быў затрыманы фотакарэспандэнт мясцовага выдання «Магілёў анлайн» Аляксей Барысаў, паведамляе праваабарончы рэсурс Mayday.team.
Аляксей Барысаў. Фота з сацсетак
У тэлеграм-канале, які кантралююць сілавікі, з'явілася відэа, у якім Барысаў паведаміў, што прыйшоў для асвятлення падзеі як журналіст па заданні сваёй рэдакцыі.
Яго таксама прымусілі заклікаць падлеткаў не ўключацца ў субкультурны рух, а таксама сказаць добрыя словы на адрас дзейнай улады.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ