Андрэй Пачобут падаў апеляцыю на судовы прысуд
Як стала вядома «Радыё Свабода», у лісце з гродзенскага СІЗА Пачобут прасіў перадаць прывітанні і падзяку за памяць пра яго «як мага большай колькасці людзей». Ад сваякоў палітвязня стала вядома, што Андрэй падаў апеляцыйную скаргу на вынесены яму прысуд.
Акрамя таго, вязень піша, што ў турме яму нечакана вырашылі зладзіць «вясёлае жыццё». Вядома, што тыдзень яго трымалі ў камеры-адзіночцы.
Працэс над Андрэем Пачобутам праходзіў у Гродзенскім абласным судзе ў студзені гэтага года ў закрытым рэжыме. У выніку суддзя Дзмітрый Бубенчык прысудзіў журналісту 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ