Пека Хаавіста. Фота: AP Photo/Virginia Mayo

Пека Хаавіста. Фота: AP Photo/Virginia Mayo

Са сведчанняў фінскага палітыка можна зразумець, што ў размовах з замежнымі калегамі Макей да канца працягваў праводзіць тую лінію, якая добра сябе зарэкамендавала да 2020 года: пужаць заходнікаў небяспекай анексіі Беларусі Расіяй, паказваючы рэжым Лукашэнкі ў якасці найменшага зла. 

Так, кіраўнік фінскага МЗС паведаміў, што размаўляў з Макеем пасля таго, як у канцы верасня Расія абвясціла аб анексіі чатырох абласцей Украіны — Данецкай, Луганскай, Херсонскай і Запарожскай. 

«Яго вельмі хвалявала, ці не стане Беларусь пятай», — сказаў Хаавіста.

Па словах міністра, падчас размовы ён назваў пункт гледжання Макея «цікавым», бо збоку здаецца, быццам Беларусь усяляк падтрымлівае Крэмль.

Але намаганні Макея не прайшлі без плёну, бо фінскі міністр у тым ліку і на аснове размоў з ім прыйшоў да высновы, што ўсё не так адназначна:

«За гэтым варта сачыць, таму што падтрымка Беларусі [дзеянняў РФ] хоць і здаецца вельмі актыўнай, але з агаворкай», — мяркуе Хаавіста.

Пры гэтым ён прыводзіць у прыклад заяву Лукашэнкі, што Беларусь усяляк падтрымлівае Расію, але тая, маўляў, і так настолькі моцная, што ёй не патрэбная дапамога.

У гэтым кантэксце міністр замежных спраў Фінляндыі адзначае тое, што Беларусь яшчэ не далучылася да самых актыўных баявых дзеянняў па той бок мяжы».

Чытайце таксама: 

Імаверная прычына смерці Уладзіміра Макея — суіцыд

Падчас паездкі ў Беларусь, якую назвалі «сакрэтнай», нямецкі дэпутат сустракаўся з Уладзімірам Макеем

Клас
19
Панылы сорам
43
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
14