Дадатковы збор за правоз аднаго камплекта спартыўнага інвентару з 1 сакавіка для тарыфаў PROMO і LIGHT будзе 50 еўра, а для брэнда SMART — 25 еўра. Пры гэтым плата за такую паслугу для тарыфаў FLEX і BUSINESS спаганяцца не будзе.
Гаворка ідзе пра наступны спартыўны рыштунак:
- ровар;
- лыжы, у тым ліку водныя;
- ролікавыя і спартыўныя канькі;
- скейтборд;
- рыштунак для гольфа, сноўборда, тэніса, бадмінтона, фехтавання, хакея і інш.
Спартыўны рыштунак, не пазначаны ў спісе, пасажыр можа правозіць з даплатай 50 еўра за кожны камплект ва ўсіх тарыфных брэндах. Аналагічная сума будзе спаганяцца за кожны наступны камплект спортінвентару.
Пры гэтым камплект павінен важыць не больш за 23 кілаграмы, а ягоныя габарыты ў суме трох вымярэнняў не павінны перавышаць 210 см. Любое перавышэнне цягне за сабой даплату 50 еўра.