Дудараў — аўтар п’ес «Выбар», «Парог», «Вечар», «Радавыя», «Князь Вітаўт», «У прыцемках».

Ён нарадзіўся ў вёсцы Кляны, што пад Дуброўнам, на самым усходзе Беларусі. Паходзіў ён з адной тых рэдкіх усходнебеларускіх сем’яў, у якіх у вайну выжылі і бацька, і маці. Праз бацьку-франтавіка і аднавяскоўцаў, ён увабраў у сябе ваенную тэматыку, і вайна стала моцнай тэмай Дударава-драматурга.

Паводле яго сцэнарыя быў зняты папулярны фільм «Белыя Росы».

У 1991—2002 г. займаў пасаду галоўнага рэдактара часопіса «Мастацтва». З 2003 па 2013 г. з’яўляўся мастацкім кіраўніком Драматычнага тэатра Беларускай арміі.

Быў старшынёй Беларускага саюза тэатральных дзеячаў.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
27
Абуральна
1