«Магчымасць доступу да квітанцый аб ахвяраваннях з'яўляецца ключавой функцыяй прадукту Meta Pay і неабходная ў адпаведнасці з палажэннямі і ўмовамі платформы», — гаворыцца ў адказе прадстаўніка Meta.

«На падставе гэтых даных сілавікі атрымліваюць сведчанне, што данат з вашага акаўнта ішоў на грамадска-палітычныя фандрэйзеры, а не на «коцікаў-сабачак».

Сілавікі працуюць са спісамі з банкаў і гэта сёння іх асноўны шлях выхаду на донараў. У спісах не бачна, куды менавіта вы данацілі, а ў вашым FB Pay бачна», — канстатуе Стрыжак.

А далей расказвае, што яны цяпер будуць рабіць самі і раяць рабіць іншым.

Задачай сваёй каманды Андрэй Стрыжак бачыць перакананне карпарацыі ў тым, што сваёй пазіцыяй яна стварае пагрозу для больш чым 66000 чалавек, якія былі донарамі двух найбуйнейшых збораў 2020 года.

На сёння ўдалося дамагчыся выдалення аднаго з гэтых збораў, але само па сабе гэта нічога не дае: звесткі пра данат захоўваюцца нават тады, калі сам збор выдалены з сацсетак.

Пазіцыя кіраўніцтва фэйсбука стварае крытычную пагрозу для ўсіх беларусаў, якія данацілі праз фэйсбук. Улічваючы прававы дэфолт у Беларусі і адсутнасць ва ўладаў і сілавых структур любых стрымак маральнага характару, абсалютна рэальная пагроза прызнання «экстрэмісцкім» любога збору, асабліва калі ён скіраваны на абарону беларускай культуры/мовы і падтрымку Украіны.

Таму на сёння Стрыжак бачыць для тых, хто пад пагрозай, дзве опцыі: выдаленне з фэйсбука і ад'езд з краіны. Пры гэтым выдаляцца з фэйсбука трэба правільна, паводле прыкладзенага да яго паста алгарытму.

Але стопрацэнтную гарантыю, на жаль, дае, на думку Стрыжака, толькі выезд з Беларусі.

Чытайце таксама:

«Акрамя раздрукоўкі з банка, што я рабіла плацяжы праз фэйсбук, у іх нічога няма». Яшчэ адзін чалавек у дэталях расказаў пра 4-гадзінны шантаж данатамі

Як схаваць, што ты данаціў праз фэйсбук? Валерый Цапкала і Андрэй Стрыжак маюць розныя меркаванні

Сталі вядомыя мінімальныя сумы «кампенсацыі» за данаты з неайцішнікаў

Чытачка, якую забралі за данат: Псiхалагiчны цiск быў страшэнны

Нават за 40 даляраў. Пачыналі з айцішнікаў, а цяпер за данаты пачалі цягаць усіх запар

Я ахвяраваў у фонды. Як зразумець, што я ў небяспецы?

Клас
1
Панылы сорам
6
Ха-ха
7
Ого
3
Сумна
12
Абуральна
34