На выключэнні беларускіх калійных угнаенняў з новага санкцыйнага пакета ЕС настойваюць Бельгія, Нідэрланды, Францыя і Партугалія, паведаміў Ёзвяк. Ключавую ролю тут іграе Партугалія, якая праводзіць у Еўропе інтарэсы сваёй былой калоніі, Бразіліі. Гэтым самым Ёзвяк пацвердзіў учарашнюю інфармацыю на гэты конт «Нашай Нівы».

ААН і Бразілія праз Партугалію лабіруюць вывад Гуцэрыева і Галаватага з-пад санкцый

Ёзвяк сцвярджае, што ў пытанні з беларускім каліем Еўропа прыслухоўваецца да бедных, аднак палітычна ўплывовых краін Паўднёвага паўшар'я, якія заяўляюць пра небяспеку голаду ў выпадку недахопу ўгнаенняў. І гэта сур'ёзны аргумент.

Таксама Ёзвяк паўтарыў свой ранейшы даволі скандальны тэзіс пра тое, што ЕС у санкцыйным плане ставіцца да Беларусі больш мякка, чым да Расіі, бо гэтага просіць афіцыйны Кіеў. Украінцы не хочуць, каб Лукашэнка больш актыўна ўключыўся ў вайну і не хочуць яго правакаваць, а Брусель да іх у гэтым плане прыслухоўваецца.

У новым санкцыйным пакеце, які цяпер рыхтуецца, па словах Ёзвяка, найбольш прынцыпова пакінуць у сіле санкцыі супраць беларускага калію для Літвы, бо ў адваротным выпадку яе ўлады могуць чакаць унутрыпалітычныя наступствы. Урэшце ж давядзецца ісці на нейкі кампраміс, але як ён будзе выглядаць, журналіст-інсайдар не ведае.

Чытайце таксама:

Літоўскія службы расследуюць, хто дапамагае пастаўляць беларускія ўгнаенні ў Еўропу. Затрымалі карбаміду на 2 млн еўра

«У санкцый не мусіць быць шчылін». Ціханоўская прапанавала ЕС стварыць адпаведную працоўную групу

«Логіка ўкраінцаў адносна санкцый супраць лукашэнкаўцаў — у беларускіх інтарэсах таксама»

Клас
2
Панылы сорам
5
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
25