Акрамя саміх відэа, будуць давацца простыя і натхняльныя заданні на ўжыванне беларускай мовы, а таксама карысныя спасылкі на цікавыя рэсурсы, якія дапамогуць ахвотным ахінуць сябе беларускай мовай і палепшыць яе ўзровень.

«Беларуская мова, як і першае каханне, да кожнага з нас прыходзіць у свой час і па-рознаму. Але дакладна выклікае моцныя пачуцці і пакідае яскравы след. З цягам часу ты разумееш, што гэтая любоў з табой назаўжды. 

Як кахаць трэба не толькі 14 лютага, так і пра беларускую мову варта памятаць штодня», — адзначае «Годна» ў сваім прэс-рэлізе. 

Акрамя таго, у Дзень роднай мовы ініцыятыва выпусціла відэаролік пра любоў да беларускай мовы, у якім многія змогуць пазнаць сябе.

Клас
22
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1