«Нашай Ніве» на сёння трэба 1) відэажурналісты / аўтары сцэнароў для відэа, 2) пішучыя журналісты, якія арыентуюцца ў тых ці іншых тэмах і здольныя збіраць інфармацыю. 

Відэажурналіст / аўтар сцэнароў для відэа: праца ў Рэдакцыі, аддаленая праца немагчымая. Пішучы журналіст — аддаленая праца магчымая. 

Відэажурналіст, патрабаванні: уменне шукаць і правяраць інфармацыю, самастойна прыдумляць ідэі відэасюжэтаў, працаваць з разнастайнымі тэмамі. Вопыт працы з відэа пажаданы, але калі маеце моцныя іншыя плюсы і яснае бачанне, што рабіць у відэа, хоць раней у ім і не працавалі, таксама будзем вашу кандыдатуру разглядаць.

Журналіст, патрабаванні: уменне шукаць і правяраць інфармацыю, кампетэнтнасць у той ці іншай сферы, уменне добра пісаць. 

Калі вы высакакласны прафесіянал у медыйнай сферы, мы гатовыя шукаць задачы пад вас, акрамя пералічаных вышэй.

Інфармацыю пра сябе (кароткую біяграфію; усё, што гаворыць на вашу карысць; прыклады таго, што вы рабілі; спасылкі на вашы сацсеткі, калі яны ў вас ёсць) дасылайце на [email protected].

Клас
17
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
3