Першы пітчынг адбудзецца 2 сакавіка ў 17:00 CET. Зарэгістравацца можна тут.

Праз гэтую ж форму арганізатары заклікаюць прапаноўваць таксама ідэі, аўтары якіх яшчэ не гатовыя прадставіць іх адкрыта, але хацелі б атрымаць фідбэк асабіста ад ментараў ці мадэратараў супольнасці.

Нэтворкінг-чат «Культурны Код» стаў лагічным працягам хакатона digital-праектаў для беларускай культуры «Культурны код». Як і на хакатоне, мадэратары чата ставяць перад сабой мэту аб’яднаць людзей культуры з ІТ-спецыялістамі, каб разам яны маглі рэалізаваць супольныя ідэі. Хакатон паказаў вялікі патэнцыял такой актыўнасці, а некаторыя з праектаў, прадстаўленыя на пітчынгах увосень, ужо выйшлі ў публічную прастору.

Так, мабільная праграма для вывучэння беларускай мовы «Зубрык» ужо ёсць на Google Play і запрашае зацікаўленых бацькоў з дзецьмі-школьнікамі да тэставання. Рыхтуецца да рэлізу VARTA — агрэгатар VR-выставаў з phygital-інструментарыем для рэпрэзентацыі культуры, мастацтва, гісторыі. Цяпер каманда збірае данаты на першую 3D-камеру. Платформа для буккросінгу сярод беларусаў трансфармавалася ў праект «Старонкі» і рыхтуецца да інтэграцыі з платформай «Новая Беларусь»

— Мы задумалі і стварылі нэтворкінг-пляцоўку «Культурны код», каб даць магчымасць аўтарам ідэй лічбавых праектаў, звязаных з беларускай культурай, быць у сталым кантакце з калегамі і аднадумцамі, у рэжыме рэальнага часу атрымліваць дапамогу і кансультацыі ад ментараў, — кажа Кацярына Раманчык, менеджарка праектаў Беларускай рады культуры і самадэратарка чата «Культурны код». — Таксама мы прапануем удзельнікам чата спрабаваць свае сілы ў пітчынгах, куды, апроч каманд, запрашаем таксама ментараў, кансультантаў, а па магчымасці і інвестараў.

Чат «Культурны Код» існуе ўсяго 2 тыдні, але гэтая супольнасць ужо яднае каля 100 зацікаўленых асоб. І да іх можна далучацца! 

Тут чакаюць: 

  • дзеячаў культуры і творцаў самых розных сфер дзейнасці;
  • спецыялістаў(-к) у ІТ і/альбо бізнесе: праграмістаў, бізнес-аналітыкаў, праектных менеджараў;
  • маркетолагаў і PR-менеджараў, дызайнераў і інш.

У чаце можна: 

  • расказаць пра сваю ідэю культурнага digital-праекта на любой стадыі рэалізацыі;
  • пашукаць для яе калег у каманду, спецыялістаў, ментараў, аднадумцаў і іншых партнёраў;
  • дзяліцца парадамі і кантактамі. 

У «Культурным Кодзе» таксама публікуюцца ўнікальныя пасты з карыснымі парадамі, падборкі адукацыйных матэрыялаў, расповеды пра беларусаў, якія заснавалі стартапы і дасягнулі поспеху. 

Важна! Гэта публічны чат, таму ўдзельнікам з Беларусі неабходна паклапаціцца пра ўласную бяспеку. 

Далучыцца да «Культурнага коду»

Пытанні, удакладненні: https://t.me/Cult_code_by, [email protected]

Афіцыйная старонка «Культурнага коду».

Візуал праекта «Культурны Код».

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1