У аперацыі бралі ўдзел памежнікі і мытнікі Беластоцкага ваяводства пры падтрымцы Еўрапала — каля 200 чалавек. Усяго было праведзена ператрусаў па больш як па 30 адрасах. Затрымана 18 грамадзян Польшчы, сярод якіх сем супрацоўнікаў мытні ў Баброўніках.

На чале арганізаванай злачыннай групы стаяў затрыманы ў Варшаве 59-гадовы грамадзянін Польшчы, ураджэнец Падляскага ваяводства. Цяпер мужчына жыве ў Варшаве. Ён адказваў за заказ цыгарэт у Беларусі, арганізацыю кантрабанды цыгарэт праз мяжу і за іх далейшае распаўсюджванне.

Па месцы яго жыхарства знайшлі 190 тыс. злотых, 95 тыс. еўра і 6 кг золата, а таксама значныя сумы грошай, атрыманыя ў выніку злачынства, якія ён хаваў ад членаў сваёй сям'і. Мужчына атрымаў абвінавачванні ў кіраўніцтве арганізаванай злачыннай групай, кантрабандзе цыгарэт, адмыванні грошай. Ён арыштаваны на 3 месяцы.

Таксама сем супрацоўнікаў мытні абвінавачваюцца ва ўдзеле ў злачыннай групе і атрыманні ўзнагароджання ў сувязі з займанай пасадай у памеры не менш за 400 тысяч еўра. Мытнікі таксама арыштаваныя на тры месяцы да суда. Затрыманы 49-гадовы мужчына, які кантактаваў з мытняй і плаціў мытнікам.

Сярод затрыманых — дзве жанчыны 53 і 35 гадоў.

Паведамляецца, што структура злачыннай групы была вельмі добра арганізаваная і іерархізаваная. У ёй быў пастаянны падзел задач і роляў паміж удзельнікамі.

Клас
61
Панылы сорам
2
Ха-ха
7
Ого
8
Сумна
1
Абуральна
8