Фота: БелТА

Фота: БелТА

 — У нас была брашура «Як паводзіць сябе ў Афганістане?». Там пісалі, што гэта за краіна, апісвалі існуючыя звычаі, традыцыі, норавы. Хтосьці чытаў, хтосьці не вельмі. А сюрпрызаў было больш чым дастаткова.

Напрыклад, наша разведка ніколі з пустымі рукамі не вярталася, заўсёды прыносіла трафеі. Раз прыводзяць трох бараноў, відавочна, скралі дзесьці. Здаралася, і крамянёвую стрэльбу прыносілі, і ровар. Але зараз пра бараноў.

Толькі пачынаем разбірацца, паступае скарга ад генерала арміі Варэннікава: «Вашы марадзёры скралі трох бараноў!» Я кажу камандзіру роты: «Які ж ты бесталковы, таварыш старшы лейтэнант. Вы маглі скрасці двух, чатырох, шэсць, сто бараноў і нічога б вам не было, а вы сцягнулі няцотную колькасць!» Рэч у тым, што краіна непісьменная, пастухі непісьменныя, і калі заганяюць тую ці іншую атару, якая некалькі соцень налічвае, то лічаць парамі. Як не парны, пастуха за шманты і пытаюцца: «Хто?» А ён і адказвае, вядома: «Савецкі». Так я прымусіў салдат вывучыць асаблівасці і звычаі краіны і ўлічваць іх. Няведанне прывяло да таго, што ўсе атрымалі спагнанне ад генерала арміі Варэннікава. І такіх нюансаў, і вясёлых, і сумных, было шмат», — дадаў Шокаў.

Клас
1
Панылы сорам
53
Ха-ха
7
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
12