Фота: Libkos / AP  

Фота: Libkos / AP

У інстытуце падкрэслілі, што Захад працягвае выказваць занепакоенасць адносна рашучасці Украіны ўтрымліваць Бахмут. У прыватнасці, газета Washington Post паведаміла, што амерыканскія спецыялісты па абаронным планаванні лічаць, што ўкраінскія сілы не здольныя адначасова абараняць Бахмут і пачаць вясновае контрнаступленне, а таму заклікалі Украіну даць прыярытэт вясноваму контрнаступу, а не абароне Бахмута.

Зрэшты, ISW працягвае лічыць, што рашэнне Украіны абараняць Бахмут з'яўляецца стратэгічна абгрунтаваным.

«Абарона Бахмута прымусіла Крэмль выдаткаваць значную частку ПВК «Вагнер» і задзейнічаць значныя рэсурсы паветрана-дэсантных сіл для падтрымкі знясільваючага наступу. Украінская абарона Бахмута аслабіла значныя расійскія сілы і, верагодна, створыць спрыяльныя ўмовы для будучага ўкраінскага контрнаступлення.

Калі б расійскія войскі ўзялі Бахмут без значнага супраціву з боку Украіны, яны маглі б разлічваць на пашырэнне аперацый такім чынам, каб прымусіць Украіну будаваць паспешныя абарончыя пазіцыі на менш спрыяльнай мясцовасці. Такім чынам, абарона Бахмута і стварэнне Украінай умоў для контрнаступлення з'яўляюцца ўзаемадапаўняльнымі, а не ўзаемавыключальнымі мерамі, улічваючы, што расійскія войскі працягнулі б свой наступ за межамі Бахмута, калі б Украіна здала горад раней».

Клас
17
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0