Фота: Andrej Bok

Фота: Andrej Bok

Суд у Барнауле прызнаў супрацоўніцу выдання RusNews вінаватай у «распаўсюдзе недакладных звестак пра войска РФ» (ч. 2 арт. 207.3 КК РФ). Інфармацыю аб прысудзе Марыі Панамарэнка пацвердзіла выданне, дзе яна працавала, а таксама яе адвакат.

Абвінавачванне прасіла асудзіць Панамарэнка да дзевяці гадоў калоніі.

У сваім апошнім слове Панамарэнка сказала, што не разлічвае на паблажку, але не лічыць сябе злачынцай.

Панамарэнка адправілі пад варту ў красавіку 2022 года.

Яе абвінавацілі ў «распаўсюдзе фэйкаў» пра расійскую армію з-за яе паста ў тэлеграм-канале «Цэнзуры няма», у якім ішла гаворка пра гібель людзей, якія хаваліся ў марыупальскім драмтэатры. Як піша «Новая газета Еўропа», у гэтага канала каля 1600 падпісчыкаў.

Расія неаднаразова адмаўляла, што наносіла ўдары па тэатры. Выснова аб тым, што драмтэатр, дзе хаваліся сотні мірных жыхароў, быў разбураны з-за расійскага авіяўдару, утрымліваўся, у прыватнасці, у расследаваннях АБСЕ і Amnesty International.

Панамарэнка затрымалі і адправілі ў СІЗА ў красавіку 2022 года, а ў лістападзе яе адпусцілі пад хатні арышт у кватэру былога мужа.

У канцы студзеня стала вядома, што журналістку зноў змясцілі пад варту. У ноч на 27 студзеня Панамарэнка пасварылася з мужчынам і пайшла з дому ў паліцыю, пасля чаго яе зноў адправілі ў СІЗА. У адрозненне ад жонкі, былы муж, па даных СМІ, падтрымлівае ўварванне ва Украіну.

Клас
1
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
4
Абуральна
13