Фота: Hidajet Delic / AP

Фота: Hidajet Delic / AP

Ён зняў фільм «Вогненныя калясніцы», які атрымаў чатыры «Оскары» (найлепшы фільм, сцэнар, касцюмы і саўндтрэк), «Залаты глобус», тры прэміі BAFTA і два прызы Канскага кінафестывалю.

Х'ю Хадсан памёр у шпіталі Чарынг-Крос у Лондане пасля непрацяглай хваробы, перадае AP заяву сям'і рэжысёра. Іншыя падрабязнасці не прыводзяцца.

Фільм «Вогненныя калясніцы» (1981) распавядае гісторыю суперніцтва двух брытанскіх атлетаў на Алімпійскіх гульнях 1924 года ў Парыжы. Фільм, акрамя ўсяго іншага, вядомы сваім саўндтрэкам, які ў сучасных творах часта выкарыстоўваецца для камічнага эфекту. Акрамя гэтага, ён выкарыстоўваўся падчас прэзентацыі Стывам Джобсам першага камп'ютара Macintosh у 1984 годзе, а таксама падчас цырымоніі адкрыцця Алімпійскіх гульняў у Лондане ў 2012 годзе, піша «Камерсант».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0