Юрась Пацюпа вядомы сваімі мовазнаўчымі эсэ, артыкуламі пра беларускую літаратуру, якія выходзілі ў часопісах Arche, «Фрагмэнты», «Крыніца», «Дзеяслоў» і іншых выданнях. Ён аўтар манаграфіі пра беларускія вершы Яна Баршчэўскага, шматлікіх слоўнікаў; сфера яго інтарэсаў — вершазнаўства, лексікаграфія, граматыка, фалькларыстыка. Летась за свае навуковыя працы мовазнавец быў таксама адзначаны на Міжнародным кангрэсе беларускіх даследчыкаў.

Нядаўна выйшла кніга Юрася Пацюпы «Рой», куды ўвайшлі раней друкаваныя зборнікі «Ноч» і «Сабака», намеркаваныя — «Сад» і «Рута», а гэтаксама новыя творы. Другую частку кнігі склалі выбраныя літаратуразнаўчыя артыкулы і эсэ, напісаныя на працягу трыццаці гадоў. 

Набыць кнігу «Рой» можна тут.

Літаратурная прэмія імя Міхася Стральцова была заснаваная ў 2018 годзе ўдавой пісьменніка і паэта Міхася Стральцова Аленай Дзмітрыеўнай Стральцовай і Саюзам беларускіх пісьменнікаў. Сярод яе лаўрэатаў — пісьменнік і перакладчык Алег Мінкін, паэтка Анхела Эспіноса Руіс, паэтка Наста Кудасава, драматург, публіцыст і паэт Анатоль Вярцінскі, паэтка Антаніна Хатэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0