Беларусь уводзіць ліцэнзаванне на вываз цыбулі і яблыкаў
Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка падпісаў пастанову, згодна з якой Беларусь уводзіць ліцэнзаванне на вываз рэпчатай цыбулі і яблык.
Ліцэнзаванне ўводзіцца ў мэтах абароны ўнутранага рынку і будзе дзейнічаць да 30 красавіка 2023 года, паведамляе прэс-служба ўрада.
Рашэнне было прынята пасля нарады ў Аляксандра Лукашэнкі па рэгуляванні цэн, на якой ён сярод іншага запатрабаваў забяспечыць беларускі рынак мясцовымі гароднінай і садавіной.
Чытайце таксама:
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ