Мужчыну ставяць у віну абразу Лукашэнкі (артыкул 368 КК Беларусі) і «распальванне варожасці» (артыкул 130 КК Беларусі).

1 сакавіка 2022 года Аршанскі міжраённы аддзел Следчага камітэта вынес пастанову аб прыцягненні Рускіх у якасці абвінавачанага па справе аб абразе Лукашэнкі. 7 красавіка з'явілася пастанова аб прыцягненні яго ў гэтай якасці ўжо па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса.

Затрымалі Рускіх 28 мая ў Санкт-Пецярбургу. 20 снежня Санкт-Пецярбургскі гарадскі суд пастанавіў экстрадзіраваць псіхолага ў Беларусь. Цяпер ён знаходзіцца ў віцебскім СІЗА.

Андрэй Рускіх — псіхолаг-сэксолаг, псіхатэрапеўт, аўтар кнігі «Дакучлівыя думкі, страхі і ВСД. Як вярнуць паўнавартаснае жыццё». Да снежня 2021-га ён жыў у Оршы, а пасля пераехаў у расійскі Уладзімір.

Клас
5
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
14