Фота: yalepeabodymuseum / Instagram

Фота: yalepeabodymuseum / Instagram

22 кастрычніка Бобі, жыхарка штата Нью-Джэрсі, выйшла на вуліцу з самаробным рэпелентам з вады, сродка для мыцця посуду і яблычнага воцату. Гэты рэцэпт яна знайшла ў тыктоку. Дзяўчынка пачала апырскваць аб’екты ў сваім раёне, каб збіраць у пластыкавую бутэльку насякомых-ліхтарніц — істот, што могуць пашкодзіць дрэвы і знішчыць ураджай, піша ВВС.

У мінулым годзе амерыканскія вучоныя і чыноўнікі раілі людзям забіваць ліхтарніц, дзе б яны ні былі, а таксама знішчаць іх яйкі. Але суседу Бобі яе паводзіны падаліся падазронымі, і ён пазваніў у паліцыю.

Ён расказаў праваахоўнікам пра «маленькую чорную жанчыну, якая ідзе і распырсквае ўсякае на тратуары і дрэвы». Мама дзяўчынкі ахарактарызавала гэтую скаргу як прыклад дыскрымінацыі яе дачкі па колеры скуры (Бобі — афраамерыканка) і сказала, што яе дачцэ пашкодзіла такая ўвага з боку паліцыі. Так ці інакш, інцыдэнт з Бобі трапіў у загалоўкі газет, і Ельскі ўніверсітэт вырашыў падтрымаць дзяўчынку. Бобі ахвяравала ўніверсітэцкаму музею Пібадзі 27 плямістых ліхтарніц са сваёй уласнай калекцыі, а ўніверсітэт адказаў на гэта цырымоніяй у гонар дзяўчынкі і яе ўнёску ў фонд музея.

Іджэома Апара, даследчыца з Ельскай школы грамадскай аховы здароўя, ахарактарызавала гэта так: «Ельскі ўніверсітэт звычайна не робіць нічога такога, гэта нешта ўнікальнае для Бобі. Мы хацелі паказаць яе адвагу і тое, наколькі яна натхняе. Мы проста хочам упэўніцца, што яна працягвае адчуваць сябе паважанай і любімай супольнасцю Ельскага ўніверсітэта».

Гэтыя чатыры прылады пажыраюць энергію. Не забывайце адключаць іх

«Не ведаеш — не бяры, першае правіла траўніка». Якая на смак беларуская гарбата?

Microsoft паказаў новы пошукавік. Хоча змяніць наша ўяўленне пра інтэрнэт

Клас
22
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1