Фота: t.me/Rogachuk
«Сёння пад кіраўніцтвам камандуючага сіламі спецыяльных аперацый генерал-маёра Вадзіма Дзенісенкі на пляцы 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады аднаму з яе падраздзяленняў было перададзена больш за 40 адзінак новай вайсковай і спецыяльнай тэхнікі», — паведаміў старшыня Брэсцкага гарвыканкама.
Сярод перададзенай у Брэст тэхнікі наступная:
- БТР-82А (Гэта мадыфікацыя БТР-82 з 30-мм гарматай 2а72);
- БТР-80БММ «Сімфонія» (Гэта машына прызначаная для вырашэння задач па пошуку, збору і эвакуацыі параненых);
- браняваная рамонтна-эвакуацыйная машына, якая служыць для эвакуацыі пашкоджаных машын.
Тэхніка вырабленая на Курганскім заводзе ў Расіі, але сродкі сувязі на ёй, як сцвярджае Рагачук, беларускія. Зараз брэсцкія дэсантнікі да канца сакавіка будуць вучыцца ёй карыстацца.
Чытайце таксама:
Беларускі Гаюн: Расія зняла 12 верталётаў з мяжы Беларусі і Украіны
Брытанская разведка: Найноўшыя расійскія танкі «Армата» небаяздольныя





