На борце знаходзяцца тры жанчыны з трыма дзецьмі.
«У гэтыя хвіліны яны вяртаюцца на радзіму», — гаворыцца ў паведамленні.
Усяго на консульскім уліку пасольства ў Турцыі знаходзяцца 418 беларускіх грамадзян, з якіх 53 жывуць у правінцыях, пацярпелых ад землятрусу.
Раней паведамлялася, што ў горадзе Кахраманмарашы ля Газіянтэпа — эпіцэнтра землятрусу — загінула беларуска разам з мужам і дзецьмі.
Таксама паведамлялася пра лёс іншай беларускі і яе сям’і — Аляксандры Акпынар з правінцыі Хатай. Жанчыну і яе мужа знайшлі і шпіталізавалі. У бальніцы мужчына памёр. Інфармацыі пра іх маленькага сына пакуль няма.
Чытайце таксама:
Так выглядаюць наступствы землятрусу ў Турцыі са спадарожніка ФОТА
«Усе выратаваліся, акрамя іх». У Турцыі загінула беларуска разам з мужам і двума дзецьмі
Колькасць загінулых у землятрусе ў Турцыі і Сірыі перавысіла 15 тысяч чалавек
Памёр муж беларускі, які пацярпеў падчас землятрусу ў Турцыі





