Як заслужаны іерарх сам паведаміў са шпіталя Catholic.by, хірургічнае ўмяшанне, паводле лекараў і яго самаадчування, прайшло паспяхова.

Арцыбіскуп цяпер адчувае сябе добра і праходзіць пасляаперацыйную рэабілітацыю.

«Напярэдадні Сусветнага дня хворага, які адзначаецца 11 лютага, малітоўна яднаюся з усімі хворымі. Няхай Маці Божая з Лурда сваім заступніцтвам нас умацоўвае і выпрошвае ласку здароўя для душы і для цела»,— перадаў іерарх у тэлефоннай размове.

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч ад усяго сэрца дзякуе лекарам і ўсім, хто моліцца ў інтэнцыі яго хутчэйшага выздараўлення, і спадзяецца на тое, што неўзабаве з новымі сіламі працягне служыць Богу і людзям.

Клас
27
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0