«Вось з'ехалі — ну не абрынуўся жа IT-сектар у эканоміцы, прамысловасці, сельскай гаспадарцы. Наадварот — рухаецца. Тыя, хто з'ехаў… Іх месца займаюць іншыя», — аптымістычна выказаўся Лукашэнка.

Пры гэтым ён дзяжурна адзначыў, што за мяжой айцішнікам куды горш і большасць з іх рвецца назад пад яго крыло:

«Ну куды ім дзецца? Хтосьці выехаў, хтосьці вярнуўся. Хтосьці паездзіў па свеце — не, толькі ў Беларусь. У беларусаў гэта асаблівасць: мала хто можа быць за мяжой і быць задаволеным».

Між тым па выніках 2022 года ўнёсак ІТ-сектара ў ВУП склаў мінус 0,2%. А адток айцішнікаў за год склаў 15 тысяч работнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
11
Ха-ха
37
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0