Пятро Старацітараў. Фота: «Укантакце»

Пятро Старацітараў. Фота: «Укантакце»

Пятру Старацітараву 65 гадоў, ён жыве ў Мазыры.

Мужчына выпусціўся з Крыварожскага горна-руднага інстытута і ў савецкі час працаваў у «Мазырпрамбудзе». Нават быў адным з кіраўніком камсамолу на прадпрыемстве. А ў 1992 годзе ён з сябрамі стварыў кампанію «Лотас» і дагэтуль з'яўляецца яе саўладальнікам.

Пачалі яны з вытворчасці мэблі. Праз некалькі гадоў кампанія стала адной з найбуйнейшых у Мазыры. Яна займаецца вытворчасцю жалезабетонных канструкцый, бетонных блокаў, вокнаў і дзвярэй, а таксама мае ўласны кар'ер каля Мазыра і ажыццяўляе перавозкі па Беларусі і замежжы.

«Лотас» мае два замежныя філіялы — у Навазыбкаве і каля Масквы.

У беларускай кампаніі працуе больш за 500 чалавек.

Старацітараў атрымліваў граматы-падзякі ад выканкама, яго ўключалі ў топы бізнэсоўцаў Гомельшчыны, яму дзякавала Праваслаўная царква, а дзяржаўная прэса казала пра кампанію як «пункт росту раёна». Праўда, быў за ім «грашок» — у 2016 годзе яго затрымлівалі за «незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць», але ўсё скончылася добра.

У выніку мужчыну затрымалі за антываенныя допісы ў фэйсбуку, якія быццам бы «абражалі Лукашэнку». Губазікаўцы сцвярджаюць, што яму пагражае крымінальная справа за «распальванне варожасці» — то-бок, да 5 гадоў турмы.

Клас
5
Панылы сорам
11
Ха-ха
7
Ого
1
Сумна
5
Абуральна
100