Паведамляецца, што пагранічным нарадам з прымяненнем радыёэлектроннай стрэльбы палёт быў спынены.

Квадракоптар быў абсталяваны ўбудаванай відэакамерай. Змесціва карты памяці пацвярджае, што дрон быў запушчаны з тэрыторыі Украіны і ўжываўся для вядзення разведкі і здымкі тэхнічных сродкаў аховы мяжы на тэрыторыі Беларусі. Па гэтым факце праводзіцца праверка.

Летась аналагічныя выпадкі фіксаваліся 1 снежня, 2 і 16 лістапада.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1