Фота ілюстрацыйнае. AP

Фота ілюстрацыйнае. AP

Пра гэта «Медыязоне» распавялі сваякі кантрактніка.

Па словах маці Ірыны Карташовай, 6 лютага ёй патэлефанавалі з украінскага нумара і паведамілі, што сын у палоне, а потым перадалі трубку Мікалаю.

«Ён сказаў: «Я ў палоне, са мной абыходзяцца добра, не хвалюйцеся». А там [па тэлефоне] сказалі, што яны на абмен яго [пашлюць]. Я кажу: «Сынок, як так атрымалася?» А адтуль голас: «Астатнія мёртвыя, добра, што ён жывы», — распавядае яна.

Сваякі падалі зварот у ваенкамат і ў вайсковую часць — Карташоў служыў у вайсковай часці «пскоўскіх дэсантнікаў».

Прысуд яму Новачаркаскі гарнізонны вайсковы суд вынес 16 снежня 2022 года. Як паведамілі «Медыязоне» ў прэс-службе суда, Карташову прызначылі год умоўна за тое, што ён двойчы не з'явіўся ў частку падчас баявых дзеянняў ва Украіне. Малады чалавек самавольна вярнуўся з зоны баёў і адправіўся дадому ў Растоўскую вобласць.

Як удакладніў «Медыязоне» брат Карташова Дзмітрый, калі рашэнне суда ўступіла ў сілу, Мікалай прыйшоў па прысуд да пракурора, а той сказаў яму з'явіцца ў пскоўскую вайсковую часць. Па словах Дзмітрыя, у часці трэба было разблакаваць карту «і атрымаць ваенны білет, таму што, з яго слоў, білет згарэў у танку або БТР».

«У часці аказалася, што дзве ўзнагароды яму нейкія прыйшлі і ўсё. Адтуль адправілі [ва Украіну] — сказалі, што кантракты не скасоўваюцца, і адправілі даслужваць паўгода кантракта», — кажа брат палоннага.

Ва ўказе Уладзіміра Пуціна аб мабілізацыі сказана, што кантракт цяпер можа быць скасаваны толькі «ў сувязі з уступленнем у законную сілу прысуду суда аб прызначэнні пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі».

Маці Мікалая Карташова ўдакладняе, што апошні раз сын патэлефанаваў ёй са свайго тэлефона 1 лютага і сказаў, што знаходзіцца пад Крамянной, адкуль рыхтуюцца ісці ў наступ — пра спробы або падрыхтоўку наступу ў раёне гэтага горада паведамляюць як расійскія, так і ўкраінскія крыніцы.

label.reaction.like
6
label.reaction.facepalm
13
label.reaction.smile
23
label.reaction.omg
10
label.reaction.sad
5
label.reaction.anger
5