Пасля прыбыцця ў калонію ў Івашына была тэмпература 39, таму замест каранціну яго адправілі ў бальніцу. Да гэтага яму было так дрэнна, што ён не мог пісаць.

Івашына асудзілі да 13 гадоў і 1 месяца пазбаўлення волі. Яго прызналі вінаватым у здрадзе дзяржаве. Ён супрацоўнічаў з выданнем «Новы час» і з'яўляўся ўдзельнікам украінскай ініцыятывы «Інфармнапалм», вядомы сваімі расследаваннямі.

17 студзеня Івашына этапавалі з гродзенскай турмы ў магілёўскую калонію.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
5
Абуральна
5